БЕЛ Ł РУС

Польшча дапаможа адбудаваць фальварак Напалеона Орды

5.02.2008 / 08:38

Nashaniva.com

А ў Варшаве можа зьявіцца помнік Янку Купалу і Якубу Коласу.


Польскі бок гатовы аказаць навуковую падтрымку ў аднаўленні былога радавога фальварка вядомага мастака Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам.

Бакі абмеркавалі таксама перспектывы аднаўлення работы Беларуска‑польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка‑культурнай спадчыны, супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў, а таксама святкаванне ў Беларусі і Польшчы 210‑годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай дзейнасці па ўнясенню Аўгустоўскага канала ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя таго, на сустрэчы закраналася пытанне аб узвядзенні ў Варшаве помніка класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула