БЕЛ Ł РУС

Хто яшчэ бяз флікера?

5.02.2008 / 09:48

Nashaniva.com

Ад 5 да 11 лютага ў Менску праходзіць апэрацыя «Пешаход».


Ад 5 да 11 лютага ў Менску праходзіць апэрацыя «Пешаход». Супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі будуць больш пільна сачыць за датрыманьнем правілаў дарожнага руху на скрыжаваньнях і ля пешаходных пераходаў. Пакараньне чакае кіроўцаў, якія пагарджаюць правіламі праезду пешаходных пераходаў, а таксама пешых парушальнікаў.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, штодня ў сталіцы да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягваюцца каля 180 менчукоў, якія пераходзяць дарогу ў забароненых месцах альбо на чырвонае сьвятло. Прычым, каля 60 такіх парушальнікаў не карыстаюцца па цемначы сьвятлістымі элемэнтамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула