БЕЛ Ł РУС

Хутар Шаблі адмовіўся ад фэстаў да наступнага года

23.04.2015 / 13:52

Аляксандр Арсёнаў

Але агенцтва «Шаблі» мае планы на фэсты гэтым летам.

Будоўля на хутары Шаблі, фота Уладзіміра Шаблінскага

Гэтым летам на хутары Шаблі не пройдуць бітлоўскі фэст, «Вольнае паветра» ці «Дружба» — хутар будзе нават закрыты для арэнды.

Як распавёў гаспадар хутара Уладзімір Шаблінскі, Шаблі зноў прымуць гасцей у наступным годзе.

«З хутарам усё добра, — кажа Шаблінскі. — Прычына закрыцця — будоўля дома. Надышоў час гэтым спакойна заняцца. Канфліктаў з пабочнымі арганізацыямі ніякіх».

Па словах Шаблінскага, яго канцэртнае агенцтва мае планы на летнія фэсты, не звязаныя з хутарам, у іх ліку Міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца».

Хутар Шаблі ў Валожынскім раёне часта выступаў ў якасці канцэртнай пляцоўкі і месца правядзення музычных фэстаў, быў адзначаны мясцовым выканкамам за развіццё турызму. У 2013 годзе значна пацярпеў ад пажару. Новы дом будзе збудаваны на месцы згарэлага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула