БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Кабякоў наведае сёння Мінскую вобласць

24.04.2015 / 8:1

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Плануецца, што прэм'ер наведае ААТ «Смалявічы бройлер», дзе будзе разглядацца пытанне аб вытворчым і фінансава-эканамічным развіцці прадпрыемства, мерах, якія прымаюцца па нарошчванню экспарту вырабленай прадукцыі.

Меры па нарошчванні вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі рыбы ў Беларусі будуць разгледжаны з удзелам Андрэя Кабякова ў ААТ «Рыбгас» Волма». Завершыць праграму паездкі наведванне гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства» Шатэ-М Плюс», дзе з удзелам кіраўніка ўрада будуць разгледжаны эфектыўнасць працы і перспектывы развіцця гандлёва-лагістычнай дзейнасці прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула