БЕЛ Ł РУС

Чакаецца, што з пасланнем Лукашэнка выступіць 29 красавіка

24.04.2015 / 12:39

Nashaniva.com

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Чакаецца, што з пасланнем да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка выступіць 29 красавіка, паведамляе БелаПАН.

Раней выказваліся здагадкі, што пасланне будзе агучана 22 красавіка, але затым гэта не пацвердзілася, а ў гэты дзень кіраўнік беларускай дзяржавы адбыў з першым афіцыйным візітам у Грузію.

Лукашэнка штогод выступае з пасланнем. На мерапрыемства запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Традыцыйна выступ кіраўніка дзяржавы з пасланнем транслююць у прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсія паслання дублюецца ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула