БЕЛ Ł РУС

У гадавіну разні армян Пуцін заявіў пра рост русафобіі

24.04.2015 / 12:50

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў Ерэване на мемарыяльнай акцыі ў памяць аб масавых забойствах армян у Асманскай імперыі, заявіў аб тым, што ў свеце растуць русафобскія і антысеміцкія настроі.

«На жаль, зараз у многіх рэгіёнах свету зноў падымае галаву і неафашызм, да ўлады рвуцца радыкальныя нацыяналісты. Набіраюць сілу і антысемітызм, мы бачым і праявы русафобіі. Трэба задацца пытаннем, чаму гэта адбываецца і што з'яўляецца гэтаму прычынай? — сказаў Пуцін. — Пры любым дзеянні ў крытычна важных рэгіёнах свету трэба перш за ўсё падумаць пра тое, што будзе далей, падумаць аб наступствах».

Пуцін заявіў, што Расія «шчыра суперажывае армянскаму народу, які перажыў адну з самых страшных трагедый у гісторыі чалавецтва». Паводле яго слоў, масавыя забойствы армянаў былі ўспрынятыя ў Расіі «як уласнае гора».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула