БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне з-за абрушэння грунту патанулі чатыры машыны спецтэхнікі ФОТЫ

24.04.2015 / 14:56

Інцыдэнт адбыўся сёння днём у кар'еры Хмялеўскія сажалкі ў Заслаўі.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што два франтальныя пагрузчыкі і экскаватар былі прыцягнутыя для буксіроўкі захраслага каля берага кар'ера смеццявоза.

Пад цяжарам машын на адлегласці 40—50 м ад берага адбылося абвальванне грунту, у выніку чаго чатыры адзінкі тэхнікі сышлі пад ваду.

Кіроўцы змаглі самастойна пакінуць кабіны і даплысці да берага. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула