БЕЛ Ł РУС

МЗС Турцыі абурылася заявай Пуціна пра генацыд армян і нагадала яму пра Галадамор 

25.04.2015 / 22:00

Турцыя асудзіла заявы Уладзіміра Пуціна пра тое, што падзеі 1915 года ў Арменіі былі генацыдам.

«Мы не прымаем і асуджаем маркіроўку прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі падзей 1915 года як «генацыд», — гаворыцца ў заяве турэцкага МЗС. —

Прымаючы пад ўвагу масавыя зверствы і ссылкі на Каўказе, у Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропе, учыненыя Расіяй на працягу стагоддзяў; такія метады калектыўнага пакарання, як Галадамор,

а таксама бесчалавечныя метады ў дачыненні да ўласнага мусульманскага насельніцтва, мы лічым, што Расія з'яўляецца найлепшым знаўцам «генацыду» і яго прававога вымярэння».

Варта адзначыць, што Турцыя вельмі негатыўна ацэньвае ўсе заявы з нагоды генацыду армян, зробленыя заходнімі краінамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула