БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу разбіўся мікрааўтобус з грамадзянамі Беларусі, адзін чалавек загінуў

27.04.2015 / 10:16

У Курортным раёне Санкт-Пецярбурга разбіўся мікрааўтобус, у якім ехалі сямёра грамадзян Беларусі. 

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, аварыя здарылася раніцай 25 красавіка на 6-м кіламетры Зеленагорскай шашы. Вадзіцель «Фальксвагена-Транспарцёра» не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, вылецеў на абочыну і ўрэзаўся ў апору ліній электраперадачы. 

На месцы ДТЗ загінуў 25-гадовы мужчына, пасажыр «Фальксвагена». Кіроўца і пяцёра астатніх пасажыраў (двое з якіх — старэйшыя браты загінулага) шпіталяваныя з траўмамі рознай ступені цяжару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула