БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Літвы пра 9 Мая: Мы робім правільна

27.04.2015 / 14:00

Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус станоўча ацаніў рашэнне не пасылаць у Маскву на ўрачыстасці з нагоды 9 мая нікога з афіцыйных асоб краіны.

«Літва не ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне, мы робім слушна», — сказаў прэм'ер і падкрэсліў, што пасля вайны пачалася акупацыя, якая доўжылася 50 гадоў, таму ў Літвы няма прычын для святкавання 9 Мая — дату заканчэння Другой сусветнай у Еўропе.

«Калі б сітуацыя пасля заканчэння Другой сусветнай была іншай, нас не акупаваў б Савецкі Саюз, тады, вядома, гэта расцэньвалася б інакш», — сказаў Буткявічус пасля пасяджэння ўрада.

Прэм'ер падкрэсліў, што памяць ахвяр Другой сусветнай у Літве ўшануюць 8 мая. «У дачыненні да таго, што адбываецца ў Маскве, рашэнне прымаюць індывідуальна», — сказаў Буткявічус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула