ЦВК Казахстана дазволіў лічыць Назарбаева пераможцам
ЦВК Казахстана пастанавіў лічыць абраным прэзідэнтам рэспублікі дзеючага кіраўніка дзяржавы Нурсултана Назарбаева, які набраў 97,75% галасоў выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах.
Супернікі Назарбаева — камуніст Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец Абельгазі Кусаінаў — набралі 1,61% і 0,64% галасоў адпаведна.
Інаўгурацыя абранага прэзідэнта намечана на 29 красавіка.
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Казахстане мінулую ў нядзелю, яўка склала рэкордныя 95,22%.
Назарбаеў узначальвае Казахстан больш за 25 гадоў, заўсёды атрымліваючы рэкордна высокую падтрымку выбаршчыкаў ва ўмовах адсутнасці рэальнай канкурэнцыі на выбарах.
Праваабарончыя арганізацыі вінавацяць улады Казахстана ў сістэматычным падаўленні апазіцыі.