БЕЛ Ł РУС

Цягнік здзьмула ветрам з моста ВІДЭА

28.04.2015 / 14:40

Аляксандр Арсёнаў

Такія хаўеры ў штаце Луізіана.

Падчас навальніцы 27 красавіка ў Новым Арлеане (ЗША) моцны вецер літаральна здзьмуў тузін вагонаў цягніка з моста, перадае мясцовы тэлеканал WGNO.

Пры падзенні вагонаў ніхто не пацярпеў — яны трапілі на паркоўку за мостам. Самі вагоны не ўтрымлівалі небяспечных рэчываў.

Як распавёў аўтар відэа, рэпарцёр WGNO Джабары Томас, ён пакінуў камеру GoPro на пярэдняй панэлі сваёй машыны і зайшоў у рэстаран. Ужо ў рэстаране ён пачуў гук падзення — яму проста пашанцавала пакласці камеру патрэбным бокам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула