БЕЛ Ł РУС

28-гадовы мінчук развязаў бойку з ДАІшнікамі і зламаў рэгістратар у машыне ДАІ

29.04.2015 / 11:14

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Карвата ў Мінску. 

Супрацоўнікі ДАІ спынілі 28-гадовага кіроўцу Nissan для праверкі дакументаў. Аказалася, што пасведчання кіроўцы ў мужчыны няма — яго пазбавілі правоў на пачатку года за паўторнае перавышэнне хуткасці.

«У дачыненні да парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол, але мужчына пачаў паводзіць сябе агрэсіўна — выхапіў пратакол і разарваў яго, а для знішчэння доказаў зламаў відэарэгістратар, які быў усталяваны ў патрульным аўтамабілі», — распавяла AUTO.TUT.BY прадстаўніца ДАІ Партызанскага раёна Таццяна Спадабаева. — Інспектарам нічога не заставалася, як надзець на затрыманага кайданкі і даставіць яго ў РУУС.

Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР і за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Акрамя таго, мужчыне давядзецца пакрыць матэрыяльную шкоду за зламаны відэарэгістратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула