«Кінуць курыць з кнігарняй логвінаЎ»
Пасля вэрхалу з выплатамі штрафу супрацоўнікі кнігарні «логвінаЎ» прызналі, што з іх досыць.
Яны больш не маюць намераў выдаткоўваць здароўе яшчэ і на шкодныя звычкі. Менавіта тады логвінаўцы далі зарок, што калі кнігарню не зачыняць, дык яны ўсе як адзін, на чале з Ігарам Логвінавым, кінуць паліць.
І во маем — сёння кнігарня працуе, і,здаецца, самы час датрымацца слова. Вось жа, кнігарня «логвінаЎ» запрашаем усіх аматараў кнігі кінуць паліць разам.
На развагі ёсць месяц. Каб 25 мая, а 16:00 роўна, на ганку кнігарні ўрачыста пры сведках выкурыць апошнюю цыгарэту.