БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: «Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі аб непублічнасці нашых адносін»

29.04.2015 / 15:05

Nashaniva.com

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у часе Паслання да беларускага народа і парламента 29 красавіка ў Мінску.

«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі аб непублічнасці нашых адносін, і мы жорстка трымаемся гэтага курсу. Калі ў яго ёсць заўвагі, то ён як мужык мне пра гэта кажа. Як мужык — ведаеце, як гэта бывае. І я яму гэтак жа кажу», — сказаў А.Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што кіраўнікі Беларусі і Расіі ў даверлівым фармаце абмяркоўваюць актуальныя праблемы ў адносінах дзвюх дзяржаў: «Мы проста па-сяброўску абмяркоўваем праблемы, якія ўзнікаюць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула