БЕЛ Ł РУС

Служба радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу: Змен у радыяцыйнай абстаноўцы ў Беларусі няма

29.04.2015 / 15:08

СМ

«28-29 красавіка 2015 радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай. Перавышэння узроўняў магутнасці дозы (МД) гама-выпраменьвання над шматгадовымі значэннямі не зафіксавана, — паведамілі ў Службе радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу Гідрамета.

— МД гама-выпраменьвання складае 0,10-0,13 мкЗв/гадзіну. Натуральныя ўзроўні МД гама-выпраменьвання для тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца ў межах да 0,2 мкЗв/гадзіну. Больш высокія значэнні МД гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах радыяцыйнага маніторынгу, размешчаных на тэрыторыях, забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У Брагіне МД гама-выпраменьвання складае 0,56 мкЗв/гадзіну, у г. Слаўгарадзе — 0,2 мкЗв/гадзіну, што адпавядае шматгадовым дадзеным. Радыяцыйны фон на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад пастаянным кантролем».

28 красавіка загарэўся лес у чарнобыльскай зоне ва Украіне. Пажар удалося спыніць за 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў. Гараць 400 га лесу. Украінскія пажарныя запэўніваюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Сілавікі не выключаюць, што гэта быў падпал. На ліквідацыю накіравалі супрацоўнікаў МНС і Нацыянальную гвардыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула