БЕЛ Ł РУС

У Егіпце 69 ісламістам далі пажыццёвае за падпал царквы

29.04.2015 / 21:54

Суд у Егіпце прысудзіў 69 ісламістаў да пажыццёвага зняволення за падпал хрысціянскай царквы ў паселішчы Кірдаса каля Каіра ў 2013 годзе.

Храм загарэўся ў разгар масавых беспарадкаў у Кірдасе, пасля таго як пратэстоўцы напалі на мясцовы паліцэйскі ўчастак.

Сутыкненні з вартавымі парадку ў паселішчы пачаліся праз некалькі гадзін пасля разгону прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта-ісламіста Махамеда Мурсі.

Пры падаўленні пратэстаў тады загінулі сотні маніфестантаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула