БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі заяўляе, што адмовіўся ад пасады віцэ-прэм'ера Украіны

30.04.2015 / 11:15

Экс-прэзідэнт Грузіі, дарадца прэзідэнта Украіны, кіраўнік Дарадчага міжнароднага савета рэформаў Міхаіл Саакашвілі заявіў, што кіеўскія ўлады прапанавалі яму заняць высокую пасаду, але ён звязвае сваю будучыню з Грузіяй.

kommersant.ru

«Вядома, я вярнуся ў Грузію, каб дапамагчы майму народу. Мая кар'ера належыць майму народу», - заявіў М.Саакашвілі ў інтэрв'ю азербайджанскаму тэлеканалу ANS.

Ён адзначыў, што ўкраінскім кіраўніцтвам яму нядаўна была прапанаваная высокая пасада віцэ-прэм'ера.

«Гэта было б для мяне вялікім гонарам. У гэтым выпадку мне прыйшлося б прыняць украінскае грамадзянства і адмовіцца ад грузінскага. Але я гэтага не зрабіў. Бо веру, што ў маёй краіны, у Грузіі, вялікая будучыня. Я гэту будучыню буду будаваць са сваім народам», — сказаў М.Саакашвілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула