БЕЛ Ł РУС

«Начныя ваўкі» сцвярджаюць, што заехалі на тэрыторыю ЕС

30.04.2015 / 11:47

Некаторым членам мотаклуба «Начныя ваўкі» удалося ўехаць на тэрыторыю Еўрасаюза, гаворыцца ў паведамленні на старонцы клуба ў «жывым часопісе».

фота з ЖЖ «Начных ваўкоў» 

«Нягледзячы на тое, што па ўсіх пагранпераходах раздадзеныя разнарадкі — «не пускаць НВ [«Начных ваўкоў»], нашы ўсё такі перайшлі мяжу! Пра гэта паведаміў Хірург [байкер Аляксандр Залдастанаў]. Зараз хлопцы адправіліся па запланаваным маршруце. Мэта — Браціслава. Там яны павінны сустрэцца з байкерамі з Балканскага паўвострава», — паведамляе клуб.

Кіраўнік мотапрабегу «Начных ваўкоў» да 70-годдзя Перамогі Андрэй Баброўскі заявіў радыёстанцыі «Гаворыць Масква», што прадстаўнікі клуба дабраліся да Чэхіі:

«Частка нашых удзельнікаў у Остраве знаходзяцца, бо мы плануем мерапрыемствы з консульствам у гонар 70-годдзя вызвалення Остравы».

Паводле яго слоў, мотакалона рухаецца па запланаваным маршруце.

Пры гэтым не ўдакладняецца, у якім месцы байкеры перасеклі мяжу і колькім матацыклістам удалося ўехаць на тэрыторыю ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула