БЕЛ Ł РУС

Ад турмы ўцёк у Лібан

7.02.2008 / 11:37

Nashaniva.com

Больш за 10 гадоў вясковец хаваўся за мяжой ад 8-гадовага зьняволеньня ў Беларусі.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, у аўторак нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола ў Рэспублiцы Беларусь завершаны працэс экстрадыцыi з Лiвана гэтага беларуса, якi адшукваўся Кобрынскiм РАУС па абвiнавачаннi ў нанясеннi цяжкiх цялесных пашкоджанняў аднавяскоўцу. У 1997 годзе ён два разы стрэлiў з газавага пiсталета ў галаву пацярпеламу, якi страцiў зрок левага вока. Зламыснiк быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi, аднак знік.

Iгар Грышын, zvyazda.minsk.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула