БЕЛ Ł РУС

НАТА: Расія, магчыма, рыхтуе новы наступ на Украіну

30.04.2015 / 20:41

Камандуючы сухапутнымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што Расія выкарыстоўвае «рэжым цішыні» на ўсходзе Украіны для перагрупоўкі войскаў і магчымага наступу.

Reuters.com

Па словах генерала, Пентагон заспеў знянацку апошнія расійскія перамяшчэнні ва Украіне.

Выступаючы перад камітэтам па ўзброеных сілах сената ЗША, генерал Брыдлаў сказаў, што амерыканскія спецслужбы павінны мець больш магчымасцяў сачыць за дзеяннямі Расіі ў рэгіёне.

Сітуацыя на Украіне застаецца нестабільнай, дадаў ён.

Брыдлаў неаднаразова заяўляў, што ў Данецкай і Луганскай абласцях прысутнічае вялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія навучаюць і кансультуюць сілы сепаратыстаў.

Расія кожны раз адмаўляе сцвярджэнні заходніх краін і міжнародных экспертаў аб яе непасрэдным удзеле ў канфлікце ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула