Microsoft дала бясплатна паспрабаваць Office 2016
NKGG6-WBPCC-HXWMY-6DQGJ-CPQVG
Карпарацыя Microsoft прадставіла пробную версію пакета праграм Office 2016. Спампаваць яе бясплатна можна тут. Падпісанты Office 365 атрымаюць поўную версію 2016 бясплатна, пробная версія для астатніх прапрацуе 180 дзён.
Навінкі ў «Офісе» — поўная кросплатформавасць (ад настольных камп’ютараў да iPad) і больш глыбокая падтрымка воблака OneDrive з магчымасцю супольнага рэдагавання аднога дакумента.
Таксама з’явіліся новыя праграмы Microsoft Sway (стварэнне прэзентацыйных сайтаў) і Office Lens (ператварэнне фота ў PDF ці дакумент), дадатковыя магчымасці для аналізу звестак у Excel і іншае.
Для работы з Office 2016 неабходныя Windows 7, 8 ці 8.1. Падтрымліваецца і папярэдняя версія Windows 10.