БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Мадрыдзе

5.05.2015 / 20:40

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (31-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў трэці круг турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4.185.405 даляраў ЗША.

У 1/32 фіналу яна выйграла ў амерыканкі Вінус Уільямс (16) — 6:3, 7:5, а ў наступным раўндзе была мацней за харватку Айлу Тамлянавіч (61) — 6:3, 6:3.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе першая ракетка свету Серэна Уільямс — малодшая сястра Вінус. Лік асабістых сустрэч 14:3 на карысць спартсменкі з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула