БЕЛ Ł РУС

Клуб «Графіці» заклікаў мастакоў размалёўваць ваколіцы ўстановы

7.05.2015 / 14:27

Паб-клуб «Графіці» абвесціў конкурс на роспіс сценаў і агароджаў на завулку Калініна ў Мінску.

«Мы любім стрыт-арт і мы хочам, каб наш завулак быў не шэрым, а радасным. Каб сюды адмыслова прыязджалі людзі, каб на яго зірнуць і пафоткацца», — сказаў у каментары для Tuzin.fm кіраўнік клуба «Графіці» Мікалай Маторын.

Графітыстам, мастакам і стрыт-артэрам прапануецца паўдзельнічаць у конкурсе на роспіс сьценаў і агароджаў на завулку Калініна, дзе і месціцца клуб. З аднаго боку там знаходзяцца гаражы, а з другога завод, і выглядае завулак сапраўды змрочна. Дазвол на гэтую творчую акцыю быў атрыманы ў аддзеле культуры Першамайскага раёна Мінска. Чыноўнікі разам з творчай камандай клуба будуць разглядаць і зацвярджаць эскізы.

Акцыя бестэрміновая – сценаў для графіці хапае. Свае заявы можна дасылаць на адрас клуба праз усе спосабы камунікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула