БЕЛ Ł РУС

«Еўраопт» і «Рублёўскі» маюць пратэрмінавую запазычанасць больш за $20 мільёнаў

7.05.2015 / 15:13

Nashaniva.com

Міністэрства гандлю паведаміла пра пагрозу дзейнасці сетак «Рублёўскі» і «Еўраопт».

«Яшчэ ў лютым 2015 года скончыўся тэрмін, адведзены калегіяй Мінгандлю гандлёвым арганізацыям для прыняцця мер па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці за харчовыя тавары перад пастаўшчыкамі», — паведамляецца на сайце Міністэрства гандлю.

Выявілася, што «Еўраопт» і «Рублёўскі» маюць пратэрмінаваную запазычанасць перад пастаўшчыкамі на суму больш за 300 мільярдаў рублёў ($21 мільён у эквіваленце).

Матэрыялы праверак накіраваныя ў Мінгарвыканкам для «прыняцця мер рэагавання». Паводле заканадаўства, наяўнасць пратэрмінавай запазычанасці два разы за год можа пацягнуць за сабой пазбаўленне ліцэнзій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула