БЕЛ Ł РУС

У КДК абвяргаюць інфармацыю аб атручэньні Зянона Ломаця парамі ртуці

8.02.2008 / 16:9

Nashaniva.com

«Зянон Ломаць здаровы і цяпер працуе ў сваім кабінеце», — заявілі ў прэс‑службе КДК.


Зянон Ломаць

У прэс‑службе Камітэта дзяржаўнага кантролю абверглі інфармацыю, распаўсюджаную некаторымі інтэрнет‑СМІ, аб атручэнні кіраўніка КДК Зянона Ломаця парамі ртуці. «Зянон Ломаць здаровы і цяпер працуе ў сваім кабінеце», — заявілі БелаПАН у прэс‑службе КДК.

СМІ, у прыватнасці, паведамлялі, што Зянон Ломаць у сваім рабочым кабінеце знайшоў шарыкі ртуці, а праз некаторы час «адчуў сябе дрэнна і звянуўся па медыцынскую дапамогу», пасля чаго ўрачы дыягнаставалі ў яго атручэнне. У кабінеце кіраўніка КДК была нібыта знойдзена разлітая ртуць (каля кілаграма), пары якой і выклікалі атручэнне.

Паведамлялася таксама, што стан здароўя З.Ломаця невядомы, што распачата крымінальная справа па факце замаху на яго і праводзіцца расследаванне.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула