БЕЛ Ł РУС

І нашым, і вашым: Лукашэнка прыляцеў у Маскву з «беларуска-георгіеўскай» стужкай на пінжаку

7.05.2015 / 20:45

УШ

Беларускі кіраўнік прыбыў сёння з візітам у Маскву. Заўтра, 8 мая, ён прыме ўдзел у паседжанні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады і ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.

фота РІА «Новості»

На фота, якое зроблена ў маскоўскім аэрапорце «Унукава-2», відаць, што падчас паездкі Лукашэнка вырашыў аб'яднаць беларускі і расійскі сімвалы Перамогі. На яго пінжаку дзве стужкі, колераў беларускага дзяржаўнага сцяга і георгіеўская, ўпрыгожаныя кветкай яблыні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула