У ноч на 11 мая магчымыя перабоі ў абслугоўванні ўладальнікаў банкаўскіх картак
ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе, што 11 мая з 2.00 да 6.00 будзе праводзіцца праца па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства.
«Ва ўказаны прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да цэнтра», — паведамляе БПЦ.
Уладальнікам картак прыносяць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.