БЕЛ Ł РУС

З 11 да 17 мая ДАІ будзе адпрацоўваць мотацыклістаў

10.05.2015 / 12:27

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі правядзе з 11 па 17 мая рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Мотарух — без парушэнняў!».

Як растлумачылі ў дарожнай міліцыі, акцыя праводзіцца, у тым ліку, для фарміравання узаемна ветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.

«На працягу тыдня інспектары ДАІ нададуць павышаную ўвагу кіроўцам мотатранспарту. Паўсюдна будуць праведзены мерапрыемствы сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб'яднанняў і клубаў, у працоўных калектывах, установах адукацыі і непасрэдна на дарозе», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Больш за тое, запланаваны адпрацоўкі месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі, месцаў адпачынку, лесапаркавых зон, асабліва ў вячэрні і начны час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула