БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь стане вузлавой платформай у рэалізацыі праектаў Шаўковага шляху

10.05.2015 / 17:13

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам ў пашыраным складзе.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае вылучаныя Сі Цзіньпінам канцэпцыі «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і «Марскі шаўковы шлях ХХІ ст.»

«Вы неяк сказалі аднойчы, што адносіны паміж краінамі залежаць ад блізкасці народаў. Упэўнены, што Беларусь стане вузлавой платформай у рэалізацыі гэтых маштабных праектаў у Еўразійскім рэгіёне і тым самым яшчэ больш зблізіць нашы народы і нашы дзяржавы», — сказаў беларускі лідар.

На яго думку, гэтаму паслужыць і адкрыццё прамых авіязносін паміж Мінскам і Пекінам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула