БЕЛ Ł РУС

Сенсацыя на выбарах у Польшчы: наперадзе Дуда, Камароўскі — за ім, рок-музыка Кукіз — 20%

10.05.2015 / 22:6

nn.by

У Польшчы сёння, 10 мая, прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. І як піша Wyborcza, грымнула сенсацыя.

Паводле вынікаў экзіт-полаў, кандыдат ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць», 42-гадовы юрыст з Кракава Анджэй Дуда набірае 34,8%, тады як дзейны прэзідэнт (Грамадзянская платформа) Браніслаў Камароўскі — 32,2%.

І яшчэ адна сенсацыя рок-музыкант, нацыяналіст Павел Кукіз набірае 20%.

Перадвыбарчыя апытанкі давалі Камароўскаму 35%, Дудзе — 27%. Кукізу — 15%.

24 мая пройдзе другі тур выбараў, бо ніводны з кандыдатаў (Дуда і Камароўскі) не набраў 50%.

Апытанне правёў IPSOS на замову TVN24.

Дарэчы выбары пабілі антырэкорд яўкі. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 49,4% (дагэтуль антырэкорд быў у 2005 г. — 49,74%). Другі тур абяцае гарачую сечу. Ліберальны лагер мае кансалідавацца вакол Камароўскага, хрысціянскія і нацыянальна-кансерватыўныя колы зробяць усё для перамогі Дуды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула