БЕЛ Ł РУС

У Гомелі падчас парада памерла пенсіянерка

11.05.2015 / 16:17

У Гомелі падчас парада памерла пенсіянерка, жанчына 1949 года нараджэння. 

Як паведамілі ва УСК па Гомельскай вобласці, праверку па факце смерці жанчыны праводзіць гарадскі аддзел СК. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення прычыны смерці. 

Пенсіянерцы стала дрэнна падчас парада, яна пачала страчваць прытомнасць у раёне скрыжавання вуліц Савецкай і Ланге. Медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але ўжо нічога не здолелі зрабіць. Жанчына была ветэранам спорту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула