БЕЛ Ł РУС

«Новы час» і Аляксандар Тамковіч заплацяць Чаргінцу грошы

11.02.2008 / 18:10

ЗП

У Менскім гарадзкім судзе прайшоў разгляд скаргі УП «Час навінаў» на рашэньне суда Першамайскага раёну сталіцы аб задавальненьні пазову сэнатара і пісьменьніка Мікалая Чаргінца да газэты «Новы час» і журналіста Аляксандра Тамковіча.

Калегія Менскага гарадзкога суда (судзьдзя Басаў) адхіліла скаргу УП "Час навінаў" на рашэньне Першамайскага суда сталіцы ад 20 сьнежня, паводле якога УП "Час навінаў" павінна выплаціць 50 млн. рублёў, а журналіст газэты «Новы час» Аляксандар Тамковіч 1 млн рублёў дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу.

Нагадаем, Мікалай Чаргінец палічыў, што журналіст Аляксандр Тамковіч у сваім артыкуле «Генерал‑сенатар Чаргінец», апублікаваным у газеце «Новы час», абразіў яго гонар і годнасць і падаў пазоў. Суд прызнаў пазоў справядлівым.

Рашэньне аб выплаце маральнай шкоды ўступае ў сілу ад сёньняшняга дня, але яго можна абскардзіць у парадку надгляду ў Вярхоўным судзе. Тэрмін разгляду тры гады.

Шэф рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль зазначыў, што памер штрафу ставіць пад пытаньне далейшы выхад газэты, але ён спадзяецца, што чытачы шляхам ахвяраваньняў дапамогуць сплаціць штраф. Таксама Аляксей Кароль выказаў надзею на тое, што Мікалай Чаргінец, як і абяцаў, перадасьць адсуджаныя грошы, псіхіятрычным лячэбніцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула