БЕЛ Ł РУС

Расійскі «Телевізор»: «Ты прості нас, Украіна» ВІДЭА

15.05.2015 / 10:40

Аляксандр Арсёнаў

«Мы вскормілі в Кремле упыря»

На канцэрце ў кіеўскім клубе «Атлас» 13 мая расійскі рок-гурт «Телевізор» прадставіў песню «Ты прості нас, Україна», перадае tsn.ua.

У песні гурт выказаў спачуванне Украіне з нагоды ваеннага канфлікту і выбачыўся за дзеянні Пуціна.

«У вас небесная сотня, у нас рабская месть. Ты прості нас, Украіна, это рушітся русскій рітм, мы не ведаем, что творім… Ты прості нас, за Крым і за Донбасс. Все протесты і мітінгі зря, мы вскормілі в Кремле упыря», — пяецца ў песні.

***

«Телевізор» быў утвораны ў 1984 годзе ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург) Міхаілам Барзыкіным. Спалучае рок з электроннай музыкай, ад 1986 года выконвае забароненыя ўладамі пратэстныя песні. Выступ на фестывалі «Падольск-87» называецца расійскімі крытыкамі адным з найлепшых канцэртаў у гісторыі расійскага року.

«Телевізор» выдаў 10 студыйных і 5 канцэртных альбомаў. З сярэдзіны 2000-х гурт актыўна выступае супраць палітыкі Пуціна, бярэ ўдзел у «Маршах нязгодных». Нягледзячы на перашкоды ў арганізацыі канцэртаў, рэгулярна выступае ў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула