БЕЛ Ł РУС

Фізасобы — кліенты ІнтэрПэйБанка змогуць падаваць заявы на вяртанне грошай з 29 мая

15.05.2015 / 11:57

Фізічныя асобы — кліенты ІнтэрПэйБанка змогуць з 29 мая падаваць заявы на вяртанне сродкаў з рахункаў гэтага банка.

Прыём заяў будуць весці Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, а таксама Банк Масква — Мінск, які пазней верне грошы кліентам ІнтэрПэйБанка. Агенцтва будзе прымаць грамадзян з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 (субота, нядзеля — выхадныя дні). У падраздзяленні Банка Масква — Мінск можна будзе звяртацца па графіку іх працы.

Як паведамлялася, ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ІнтэрПэйБанка адкліканая з 8 мая. Такое рашэнне праўленне Нацыянальнага банка прыняло ў сувязі з невыкананнем банкам лiцэнзiйных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу, адсутнасцю выразных перспектыў па яго нарошчванні, невыкананнем іншых ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула