БЕЛ Ł РУС

У Фаніпалі скінулі гнёзды гракоў з птушанятамі

15.05.2015 / 12:11

Кірыла Хілько

Прадстаўнікі арганізацыі «Ахова птушак бацькаўшчыны» паведаміла «Нашай Ніве», што ў Фаніпалі пад Мінска нехта паскідаў з дрэваў гнёзды гракоў з маленькімі птушанятамі, бо яны занадта шумелі.

«Відавочцы паведамілі, што раніцай на ўездзе ў Фаніпаль людзі на машыне з пад'ёмнікам скінулі з дрэў гнёзды гракоў з маленькімі птушанятамі. Вельмі незразумелы ўчынак, бо па-першае, адпаведна беларускаму заканадаўству з 15 красавіка забараняецца нават падрэзка галін, бо менавіта ў гэты перыяд птушкі актыўна гняздуюцца і выводзяць птушанят. Па-другое, гэтыя гнёзды былі на ўездзе ў горад, а не ў цэнтры, дзе птушкі маглі б забруджваць ходнікі ці помнікі», — паведаміла прэс-сакратарка арганізацыі Вікторыя Церашонак.

Церашонак таксама паведаміла, што ў Фаніпаль выехалі сябры арганізацыі Ахова птушак бацькаўшчыны разам з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.

Намеснік старшыні Фаніпальскага гарсавета Юрый Савіцкі патлумачыў «Нашай Ніве», што мясцовыя камунальнікі сапраўды прыбіралі гнёзды, але птушанятаў у іх, на думку Савіцкага, не было:

«Напэўна, яшчэ птушанятаў на сённяшні дзень няма. Я мяркую, што і яек яшчэ няма. У тым раёне растуць елкі. Я нават скажу, што яны аварыйныя, гэта елкі, яны там сохнуць, мы увогуле будзем выдаваць дазвол на іх знос і пасадку новых. І ў гэтых елках селіцца вараннё. Людзі скардзяцца, што яны спаць не даюць, пачынаюць а 6-й раніцы крычаць. А там стаіць стары дом, у якім жывуць пенсіянеры, якім птушкі надзвычай перашкаджаюць. Ды яшчэ і ў бізнэс-цэнтр побач са шклянымі фасадамі знаходзіцца. Гэты цэнтр купіў адпужвальнік птушак, аднак усё адно выгляд у яго дастаткова сумны. Таму гнёзды і прыбіраюць, каб птушкі сяліліся далей ад людзей. І раней такія прафіліктычныя работы праводзілі, не толькі цяпер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула