БЕЛ Ł РУС

Год як не стала музыкі Змітра Сідаровіча

15.05.2015 / 14:20

17 мая будзе год, як з намі няма музыкі Змітра Сідаровіча.

Знакаміты беларускі бард, які стварыў нямала песень, якія прымаліся за народныя, пайшоў з жыцця раптоўна, у 48 гадоў — яго знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры. 

Сябры музыкі паведамляюць, што ў суботу, 16 мая ў 12.30 ў саборы святых Пятра і Паўла, што на вуліцы Ракаўскай, 4 у Мінску будзе адслужана беларускамоўная паніхіда па Зьмітру Сідаровічу.

На Tuzin.fm выйшла складанка памяці Сідаровіча. Паслухаць і спампаваць 12 абраных песень у яго выкананьні можна па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула