БЕЛ Ł РУС

Наркаманаў навучыліся вызначаць па адбітках пальцаў

15.05.2015 / 19:3

Аляксандр Арсёнаў

Хутка аналіз на какаін можна будзе зрабіць без лабараторыі.

Фота: southampton.ac.uk

Навукоўцы з Вялікабрытаніі прадставілі ў часопісе Analyst метад распазнавання ўжывання какаіну па слядах ад пальцаў.

Калі чалавек ужыў какаін, яго цела выпрацоўвае метабаліты бензаілэкганін і метылэкганін. Яны застаюцца на адбітках пальцаў. Калі на адбіткі нанесці адмысловы растваральнік, можна вызначыць, ці ўжываў чалавек какаін.

Пакуль для вызначэння наркаманаў па адбітках пальцаў патрэбныя вялікія мас-спектрометры, але навукоўцы працуюць над больш лёгкім варыянтам тэхналогіі.

Метад у перспектыве дазволіць паліцыі праводзіць тэсты на наркотыкі проста на месцы, без аналізаў крыві і мачы. Вынікі тэсту цяжка падрабіць — адбіткі пальцаў не падменіш, як можна падмяніць аналіз крыві.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула