БЕЛ Ł РУС

Пуцін у матчы «зорак НХЛ» закінуў восем шайбаў

16.05.2015 / 21:14

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адыграў у гала-матчы Начной хакейнай лігі (НХЛ).

tass.ru

Матч паміж камандамі «Зборная НХЛ» і «Зоркі НХЛ» прайшоў у суботу ў Вялікім лядовым палацы ў Сочы. Прэзідэнт Расіі увайшоў у склад «зорак», усе гульцы якой гуляюць пад нумарам 70 у гонар юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каманда Пуціна перамагла ў матчы з лікам 18:6, пры гэтым прэзыдэнт Расіі закінуў у вароты супернікаў восем шайбаў.

«Гэта матч, у якім няма тых, хто прайграў. Усіх з перамогай!» — сказаў кіраўнік дзяржавы пасля гульні і атрымаў за каманду кубак пераможцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула