БЕЛ Ł РУС

У Сірыі падчас спецаперацыі ЗША забіты адзін з лідараў Ісламскай дзяржавы

16.05.2015 / 22:33

Спецназ ЗША правёў аперацыю на тэрыторыі Сірыі супраць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», паведамляе Пентагон.

У ходзе спецаперацыі быў забіты Абу Саяф, які, як мяркуецца, адказваў за кантрабандныя пастаўкі нафты для баевікоў ІД.

Як паведамляе агенцтва Reuters, амерыканскія вайскоўцы таксама захапілі жонку Абу Саяфа і даставілі ў Ірак.

Аперацыя ў Сірыі, паводле агенцтва Reuters, адбылася ў ноч на суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула