Беларусь і Расія будуць абменьвацца дзяржаўнымі сакрэтамі пры супрацоўніцтве ў вайсковай сферы
Адпаведную дамову падпішуць абаронныя ведамствы Беларусі і Расіі, паведамляе «Інтэрфакс».
Гэтае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў N408. Яно ўзгодненае з МЗС, Мінюстам КДБ і Саветам бяспекі.