Беларусы заваявалі срэбра на чэмпіянаце сьвету па біятлёне
Нашы спартоўцы не адносіліся да фаварытаў гонкі, бо вынікі сэзону зусім ня цешылі заяўзятараў.
Беларусы не адносіліся да фаварытаў гонкі, бо вынікі гэтага сэзону зусім ня цешылі заяўзятараў. Нашы хлопцы і дзяўчаты нават ні разу ня трапілі ў першы дзесятак індывідуальных гонак на этапах Кубку сьвету гэтага сэзону.
Посьпех у Эстэрсундзе стаў магчымы найперш дзякуючы дакладнай стральбе. Беларусы выкарысталі толькі чатыры дадатковы патроны. Прычым, два на апошняй «стойцы». За два з паловай кілямэтры да фінішу Сяргей Новікаў выйграваў 14 сэкунд у расейца Ярашэнкі і швэда Бэргмана. Было адчуваньне, што супернікі ўсё ж нагоняць беларуса, але Новікаў вытрымаў гэтыя месцы дыстанцыі. У выніку эстафэту выйгралі немцы, срэбра ў беларусаў, бронза — у расейцаў.
Беларускія біятляністкі не выйгравалі мэдалёў на чэмпіянатах сьвету ад 2005 году, мужчыны — увогуле з 2003 году.