БЕЛ Ł РУС

У данецкай школе дзеці на сцэне імітавалі расстрэл украінцаў ФОТАФАКТ

20.05.2015 / 12:28

У Данецкай школе №46 прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, у якім школьнікі з георгіеўскімі стужкамі ў камуфляжных касцюмах імітавалі расстрэл украінцаў. Пра гэта ў сваім блогу напісаў карыстальнік Pauluskp 18 мая.

У запісе гаворыцца, што фота было даслана настаўнікам з іншай школы. Ён распавёў, што на сцэне ў данецкай школе №46 школьнікі з георгіеўскімі стужкамі паказалі, як будуць расстрэльваць украінцаў.

Украінцаў таксама гралі школьнікі ў камуфляжных касцюмах, у якіх былі жоўтыя нарукаўнікі, якія звычайна выкарыстоўваюць ўкраінскія вайскоўцы.

На яшчэ адным фота паказана, як мяркуецца, навучэнцы школы №46, якія стаяць разам з ветэранам. «Прыцягнулі ветэрана, які, мяркуючы па ўсім, сам у шоку», - піша карыстальнік у сваім блогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула