БЕЛ Ł РУС

Прэзэнтацыя беларускага прыгодніцкага фэнтэзі «Сем камянёў»: Віцебск — 21 мая, Гродна — 23 мая

21.05.2015 / 13:45

Nashaniva.com

«Сем камянёў» — гэта чарадзейная казка для дзяцей і падлеткаў, якую напісаў Аляксей Шэін, заснавальнік і вядоўца курсаў беларускай мовы і тата траіх сыноў.

У наступныя дні пройдуць яе прэзентацыі ў Віцебску і Гродне.

У Віцебску – 21 мая, 19:00, Еўрапейскі клуб, вул. 1-я Сенненская, 5

(прып. бібл. М. Лынькова, тамвай 1,2, аўт. 15).

Музычнае суправаджэнне – Андрусь Такінданг

(гурт «Recha»). Даведкі па т.: (029) 8940517 Да сустрэчы ў светлым свеце фэнтэзі!

У Гродне – 23 мая (субота), на тэрыторыі гандлёва-культурнай прасторы «Крама Ц»(вул. В.Траецкая, 16) а 15.00.

 У праграме:

- непаўторная чароўная атмасфера казкі

- літаратурныя чытанні

- сустрэча з аўтарам

- аўтограф-сесія

- містычны эліксір «Таямніца Сямёх»

- магчымасць набыць асобнікі кнігі.

Прэзэнтацыі ладзяцца ў рамках кампаніі «Будзьма беларусамі».

Уваход вольны.

X

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула