БЕЛ Ł РУС

Памёр грузінскі мультымільянэр Бадры Патаркацышвілі

13.02.2008 / 12:52

Nashaniva.com

Грузінскі бізнэсовец і палітык Бадры Патаркацышвілі памёр напярэдадні вечарам у Лёндане. У Грузіі яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.


Б. Патаркацышвілі

Грузінскі бізнэсовец і палітык Бадры Патаркацышвілі памёр напярэдадні вечарам у Лёндане.

Яму было 52 гады. Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай сьмерці стаў сардэчны прыступ. Генэральная пракуратура Грузіі закрыла справу супраць Патаркацышвілі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Сваякі й блізкія бізнэсоўца кажуць, што гэтая сьмерць сталася поўнай нечаканасьцю й што дагэтуль праблем з здароўем у Патаркацышвілі не было.

Паводле «Эхо Москвы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула