БЕЛ Ł РУС

Ператрусы ў Гомелі

13.02.2008 / 15:58

Дзеяча апазыцыі Уладзіміра Кацору асудзілі на 7 сутак.

Суддзя Аляксандр Косцікаў прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Нагадаем, апоўдні 13 лютага ў офісе Гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. Міліцыянеры шукалі ўлеткі, у якіх распавядаецца пра тое, што днямі мясцовыя ўлады забаранілі сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.

Як паведаміў актывіст дэмакратычнага руху Кастусь Жукоўскі, падставай дзеля ператрусу сталі ўлеткі, якія напярэдадні ў цэнтры гораду раздавалі мінакам актывісты дэмакратычнага руху Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч. У іх было канфіскавана каля тысячы ўлетак. Юнакі паказалі, што атрымалі ўлёткі з рук кіраўніка офісу АГП Уладзіміра Кацоры. Таму астатнія інфармацыйныя бюлетэні міліцыянеры вырашылі пашукаць у офісе АГП.

Аднак, паводле Жукоўскага, — безвынікова. Тым не менш, Уладзіміра Кацору затрымалі і даставілі ў Савецкі РАУС, а затым і ў суд Савецкага раёну Гомеля.

Затрыманых юнакоў аштрафавалі на 30 базавых велічынь кожнага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула