БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска МАЗ без кіроўцы разбіў 8 прыпаркаваных аўтамабіляў, два з іх выштурхнуў на тратуар

22.05.2015 / 13:02

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 22 мая, каля 11.30, на сталічнай вуліцы Інтэрнацыянальнай. Прыпаркаваны МАЗ паехаў і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя машыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, пасля спынення «кіроўца МАЗа не прыняў меры, якія выключаюць самаадвольны рух машыны». У выніку грузавік пакаціўся і ўрэзаўся ў аўтамабілі. Ад удару дзве машыны, якія стаялі на платнай паркоўцы, выкінула на тратуар.

У аварыі ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула