БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі

13.02.2008 / 17:55

ЗП

Падпісаць пагадненьне між Беларусьсю і Эўракамісіяй мусіць намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі.

А.Лукашэнка сёньня ўхваліў указ аб адкрыцьці ў Менску афіцыйнага прадстаўніцтва Эўракамісіі. Падпісаць пагадненьне між Беларусьсю і Эўракамісіяй мусіць намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі, паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

З просьбай аб адкрыцьці свайго прадстаўніцтва Эўракамісія зьвярнулася да беларускага кіраўніцтва яшчэ ў пачатку 2006 году, але справа атрымала імпульс толькі летась.

Увесь гэты час інтарэсы Эўракамісіі ў Беларусі выконвала прадстаўніцтва гэтай арганізацыі ва Ўкраіне, разьмешчанае ў Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула