БЕЛ Ł РУС

У Маскве пройдзе нефармальны саміт СНД

13.02.2008 / 19:50

Nashaniva.com

22 лютага ў расейскай сталіцы пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД.

22 лютага ў расейскай сталіцы пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Як паведамілі БелаПАН у мінскай штаб‑кватэры арганізацыі, рашэнне аб правядзенні ў лютым 2008 года нефармальнага саміту было прынята па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна яшчэ ў кастрычніку 2007 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Душанбэ.

Парадак дня такіх мерапрыемстваў загадзя не фарміруецца.

Запрашэнні на нефармальную сустрэчу накіраваны прэзідэнтам усіх краін СНД. Некаторыя з іх ужо пацвердзілі свой удзел. У прыватнасці, гэта прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

Ці возьме ўдзел у нефармальным саміце прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пакуль невядома.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула