БЕЛ Ł РУС

Дома можна захоўваць не больш за 10 літраў замежнага алкаголю: у Гомелі заведзеная справа супраць калекцыянера

27.05.2015 / 10:16

У Беларусі дзейнічае норма, паводле якой захоўваць можна не больш за 10 літраў замежнага алкаголю без акцызных марак, якія сведчаць аб продажы напояў у Беларусі, на чалавека. Калі ты купіў у Беларусі і маеш акцызныя маркі і чэкі — то колькі хочаш. Але калі за мяжой куплена — то не. Беларускага ж алкаголю без чэкаў можна захоўваць не больш за 30 літраў (чытай артыкул 12.27 Адміністратыўнага кодэкса). 

На няведанні гэтай нормы пагарэў доктар з Гомеля — апантаны калекцыянер спіртовых напояў. На яго «настукалі», і міліцыя з падатковай выявіла ў яго дома цэлы склад. 

У сям'і ў яго тры чалавекі, таму дапушчальная да захоўвання колькасць літраў у яго засталася, а «178 бутэлек гарэлкі, віскі, рому, віна, бальзаму і каньяку мы канфіскавалі, акрамя таго калекцыянер аштрафаваны на 2 мільёны рублёў», — паведаміла kp.by намесніца начальніка Інспекцыі МПЗ па Савецкім раёне Гомеля Таццяна Гюнтэр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула